Цікавая экскурсія

Група нумар 5106 падрыхтоўчага аддзялення наведала Літаратурны музей імя Янкі Купалы. Нас суправаджала выкладчыца беларускай мовы Вольга Паўлаўна Клімавец.

Нам вельмі спадабалася экскурсія. Па-першае, нельга не адзначыць высокую прафесійнасць гіда. Яго было вельмі цікава слухаць. Мы ўпершыню даведаліся, што ў асяроддзі Купалы было шмат урачоў. Таксама важны факт, што супрацоўнікі пасадзілі ля музея "дачку" таполі, якая расла падчас жыцця Янкі Купалы.

Музей аздоблены сучаснай тэхнікай, дзякуючы чаму мы нават пабачылі галаграму Купалы і пачулі яго голас. Мы раім усім наведаць гэты музей!

Група 5106 падрыхтоўчага аддзялення