Слухачы падрыхтоўчага аддзялення на спектаклі па аповесці У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха»

Нядаўна мы, асобныя навучэнцы 7-й группы падрыхтоўчага аддзялення, разам з куратарам Вольгай Паўлаўнай Клімавец наведалі Тэатр юнага гледача і паглядзелі спектакль па аповесці У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Нам было цікава ўбачыць, як гэты твор будзе перанесены на сцэну. Увесь спектакль адбываўся без змены дэкарацый, але многа было спецэфектаў. Спадабаліся выканаўцы галоўных роляў і ўвогуле ўсе акцёры. Уражанняў было шмат, і назаўтра на занятках беларускай мовы мы абмяняліся імі.

Стараста 7-й группы ПА
Шмялькоў Павел