Прыемная сустрэча

25 кастрычніка 2017 года слухачы 7-й групы падрыхтоўчага аддзялення наведалі Цэнтральную бубліятэку імя Я.Купалы. Там адбывалася творчая імпрэза паэткі і перакладчыцы Іны Фраловай.

У вечарыне прымалі ўдзел артысты Зінаіда Феакцістава, Сяргей Кравец, Наталля Сазановіч; ансамбль народнай песні «Гаманіна»; тэатр паэзіі «Рытмы сэрца»; кіраўнік музычнага калектыву «Элегія» спявачка Таццяна Захарыч; цымбалістка Таццяна Краснабаева. Прагучалі творы кампазітараў Алены Атрашкевіч і Алега Чыркуна на словы Іны Фраловай.

На вечарыне панавала атмасфера цеплыні і сардэчнасці і нават можна было крыху падсілкавацца печывам і блінамі. Было ўтульна і прыемна.

Слухач 7-й групы Шмялёў Павел