Паэтычная гадзіна з глыбінным сэнсам

Паэзія… Жанчына… Музыка… Гэтыя існасці гарманічна спалучаюцца ў творчай асобе сучаснай беларускай паэтэсы, кандыдата эканамічных навук, лектара БДЭУ Аксаны Гаравенка – чалавека бязмежнага таленту з тонкай жаночай душой.

Філасофія жыцця, зарыфмаваная і выкладзеная аж у пяці кнігах, агарнула аўдыторыю з самых першых хвілін сустрэчы. Арыгінальна падача, жыццёвыя прыклады і жывыя эмоцыі былі з прыхільнасцю ўспрыняты слухачамі рознага ўзросту і далі мажлівасць кожнаму ўспомніць нешта са свайго асабістага вопыту, задумацца і нават зрабіць высновы.

З усяго адчувалася, што у вершах няма ніводнага выпадковага слова, яны сапраўды ідуць ад сэрца аўтара і напоўнены нечым да дрыжыкаў інтымным.  Кожны радок уражвае незвычайнай глыбінёй, паўнатой, эмацыйнасцю. Трапныя, тонкія аналогіі, блізкія і зразумелыя як сучаснай моладзі, так і даросламу пакаленню.

Глыбіня і вышыня – цэлы Сусвет паўстае перад вачыма падчас гучання паэзіі гэтай незвычайнай жанчыны:

Ты будь счастливой версией себя,
Ты будь смелее в чувствах для других
Проникнись каплями идущего дождя –
Ты без зонта открой себя для них.

Ты сопричастья ради позволяй
Сказать кому-то то, что говорит,
Контекст «больших вопросов» расширяй
Словами тех, кто их сказать спешит.

Ты восприми живительный поток
Из все тобою обозримых дел,
И даже если сделать их не смог –
Признай, что – не сейчас, что – не хотел.

Досоверши несовершенное любя
И стань счастливой версией – себя.

Сустрэча з паэтэсай А.Гаравенка адбылася ў межах Тыдня беларускай мовы і культуры, які праходзіць у БДМУ з 12 па 16 сакавіка 2018 года.

Алеся Носік, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў