1 снежня - Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам

1 снежня - Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам. 21 614 выпадкі ВІЧ-інфекцый у Рэспубліцы Беларусь на 1 кастрычніка 2016г. - жахлівая лічба ... Тэме гэтага захворвання і барацьбе з ім прысвечана мерапрыемства для слухачоў падрыхтоўчага аддзялення Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, якое адбылося 1 снежня.

Слухачам былі прыведзены некаторыя лічбы і дадзеныя, на якія варта звярнуць увагу і паспрабаваць зрабіць так, каб гэтыя лічбы не павялічваліся. Напрыклад, паказчык захворвання складае 18,8 на 100 тысяч насельніцтва, у групе ад 15 да 49 гадоў колькасць выпадкаў заражэння дасягае 20 167 чалавек, з якіх шляхам ўнутрывеннага ўвядзення наркатычных рэчываў - 8 189, а палавым шляхам - 12 938.

У горадзе Мінск зарэгістравана 490 выпадкаў заражэння вірусам імунадэфіцыту. Гэта тэма актуальна не толькі для Беларусі, але і ва ўсім свеце. Быў прадэманстраваны відэаролік, на якім падрабязна распавядалася пра шляхі, якія могуць прывесці да заражэння, з якога трэба было вынесці для сябе тое, што набыць ВІЧ можна толькі праз кроў. Аднак, ёсць і іншыя спосабы, але каб з-за іх заразіцца, трэба прыкласці нямала намаганняў. Каб прадбачыць захворванне, можна прайсці спецыяльны тэст, вынікі якога трэба чакаць 6 месяцаў, можна прайсці яго ананімна. Таксама была прадстаўлена інфармацыя пра спосабы лячэння. Пасля прагляду відэароліка праводзілася гульня, якая несла ў сабе павучальны характар і выявіла ўзровень засваення інфармацыі. Тэма віруса імунадэфіцыту (ВІЧ) і сіндрому набытага імуннага дэфіцыту (СНІД) актуальная для моладзі, таму мерапрыемствы прысвечаныя ёй трэба праводзіць не толькі ў медыцынскіх установах, але і ў іншых установах адукацыі.

 
 

Слухач падрыхтоўчага аддзялення 7 групы факультэта прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі Анастасiя Горбач. Мерапрыемства падрыхтована i праведзена  студэнткай 6-га курса медыка-профiлактачныга факультэта, валанцёрам Рэспубліканскага Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Грэчуха Таццянай Сяргееўнай