Валанцёрскаму руху пры кафедры біяарганічнай хіміі больш за дзесяць гадоў

Валанцёрскаму руху пры кафедры біяарганічнай хіміі больш за дзесяць гадоў
Валанцёрскаму руху пры кафедры біяарганічнай хіміі больш за дзесяць гадоў. Спачатку ў валанцёрскі атрад “Алкаголь губіць мары” аб’ядналіся студэнты медыка-прафілактычнага факультэта. Яны падрыхтавалі цікавыя выступленні, прэзентацыі, ролікі, віктарыны і адправіліся ў школы і каледжы. Галоўная мэта валанцёраў – прапаганда здаровага ладу жыцця сярод школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Зараз атрад аб’ядноўвае больш за 20 студэнтаў медыка-прафілактычнага, лячэбнага, педыятрычнага, фармацэўтычнага факультэтаў і ваенна-медыцынскага інстытута. Яны праводзяць асветніцка-інфармацыйную работу для прафілактыкі ўжывання алкаголю ў юнацкім асяроддзі. Старастай атрада з’яўляецца студэнтка групы 1213 Марыя Давыдава.
На злёце валанцёрскіх атрадаў БДМУ, на якім найбольш актыўных валанцёраў нашага ўніверсітэта і куратараў валанцёрскіх атрадаў рэктарат узнагародзіў граматамі, падзякамі і кветкамі, атрад “Алкаголь губіць мары” таксама быў адзначаны.
Запрашаем студэнтаў усіх факультэтаў далучыцца да нашага атрада.

Святлана Барысевіч, куратар валанцёрскага атрада, фота аўтара