Метады малекулярнага мадэлявання ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў навуковых гурткоў кафедр агульнай хіміі і біяарганічнай хіміі

Метады малекулярнага мадэлявання ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў навуковых гурткоў кафедр агульнай хіміі і біяарганічнай хіміі

Сумеснае пасяджэнне навуковых гурткоў кафедры агульнай хіміі і кафедры біяарганічнай хіміі адбылося 23 лютага. Студэнтаў і выкладчыкаў кафедр аб’яднала тэматыка навуковых даследавнняў, якая грунтуецца на метадах малекулярнага мадэлявання. Даклады студэнтаў былі прысвечаны вывучэнню будовы шэрагу малых пратэінаў і прагназаванню фізіялагічнага адказу ў выніку накіраванай змены іх структуры ці падчас узаемадзеяння з нізкамалекулярнымі біярэгулятарамі. У сваім дакладзе Дар’я Калеснік (група 1206) распавяла пра тое, як замена амінакіслотных паслядоўнасцяў ўплывае на стабільнасць элементаў другаснай структуры бетацелюліна. Вывучэнне ўплыву розных фактараў на тапалогію бялкоў, якія ўзаемадзейнічаюць з рэцэптарам эпідэрмальныга фактару росту (HER1 для чалавека), адкрывае новыя перспектывы ў лячэнні злаякасных пухлін і іншых захворванняў.

1-010323.jpg

У працяг тэмы выступіў Уладзіслаў Козел (група 1311), тэма даследаванняў якога звязана з пошукам новых падыходаў да лячэння пацыентаў з дыябетычнай ступнёй пры аналізе зменаў у будове эпідэрмальнага фактару росту.

2-010323.jpg

Стараста навуковага гуртка кафедры біяарганіченай хіміі Андрэй Банькоўскі прадставіў даклад, з якім ён выступаў на міжнароднай канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу “Распрацоўка in silico новых малекулярных кляёў тыпу CELLMOLDs з магчымым антыміеломным эфектам“.

Напрыканцы пасяджэння дацэнт кафедры біяарганічнай хіміі, кандыдат хімічных навук Андрэй Сяргеевіч Бабенка азнаёміў прысутных з магчымасцямі інтэрнэт-рэсурсаў у пошуку дадзеных пра будову нуклеінавых кіслот і пратэінаў.

6-010323.jpg

Удзельнікі пасяджэння пераканаліся, што вывучэнне будовы біяпалімераў метадамі малекулярнага мадэлявання, а таксама прагназаванне іх уласцівасцяў пры змене тапалогіі пад уздзеяннем розных фактараў – важныя этапы распрацоўкі новых стратэгій лячэння хваробаў чалавека. Пры гэтым такія даследаванні студэнтам па сілах.

Кафедра бiяарганiчнай хiмii, кафедра агульнай хiмii БДМУ, фота прадастаўлена кафедрамі