Інтэграцыя выхаваўчай і навуковай дзейнасці ў куратарскай рабоце кафедры біяарганічнай хіміі

Адным з накірункаў выхаваўчай работы кафедры біяарганічнай хіміі з'яўляецца прыцягненне студэнтаў да навукова-даследчай дзейнасці. Працяглы час большасць членаў навуковага гуртка кафедры складалі беларускія студэнты. Безумоўна, гэты факт мае лагічнае тлумачэнне: нашы студэнты лепш адаптаваныя да навучання на малодшых курсах (кафедра біяарганічнай хіміі забяспечвае дысцыпліны «Біяарганічная хімія» і «Арганічная хімія» для студэнтаў 1-га і 2-га курсаў), яны маюць вопыт удзелу ў канферэнцыях вучняў. Таму на кафедры біяарганічнай хіміі было прынята рашэнне азнаёміць студэнтаў медыцынскага факультэта замежных навучэнцаў з асновамі даследчай дзейнасці ў рамках куратарскай работы. Так, у канцы сакавіка студэнты групы 6126 азнаёміліся з магчымасцямі выканання даследаванняў на кафедры біяарганічнай хіміі. Пад кіраўніцтвам куратара студэнты Махаджна Ареф, Або Алкеан Мамун, Шаравна Махмуд, Тарабія Алі і іншыя былі азнаёміліся з тэхналогіяй экстракцыі з расліннай сыравіны (здробнены матэрыял Capsicum annuum), а таксама з магчымасцямі даследаванняў in silico (малекулярнае мадэляванне і докінг) на прыкладзе дзейнага пачатку вострага перцу – капсаіціну.

Відавочна, што прыцягненне студэнтаў медыцынскага факультэта замежных навучэнцаў да даследчай дзейнасці будзе садзейнічаць павышэнню матывацыі да вывучэння дысцыплін медыка-біялагічнага блока, разуменню важнасці даследаванняў для распрацоўкі новых метадаў лячэння. Спадзяемся, што неўзабаве мы пабачым замежных студэнтаў сярод удзельнікаў студэнцкіх канферэнцый і аўтараў навуковых артыкулаў.

Фёдар Лахвіч, дацэнт кафедры біяарганічнай хіміі БДМУ, куратар групы 6126, фота аўтара