З Днём беларускай навукі. Віншаванне рэктара вядучага медыцынскага ўніверсітэта краіны

З Днём беларускай навукі. Віншаванне рэктара вядучага медыцынскага ўніверсітэта краіны

Паважаныя калегі!

Шчыра віншую з Днём беларускай навукі ўсіх, хто звязаны з навуковай дзейнасцю, – прафесарска-выкладчыцкі састаў, студэнтаў, аспірантаў, дактарантаў, вучэбна-дапаможны персанал.

Кожны з вас уносіць свой уклад у развіццё медыцыны, яе розных галін, напрамкаў навуковага пазнання. Шмат у чым дзякуючы вашаму высокаму прафесіяналізму, таленту, мэтанакіраванасці Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт уваходзіць у лік самых запатрабаваных адукацыйных устаноў, год ад года ўмацоўвае ўласныя пазіцыі, нарошчвае навуковую і матэрыяльна-тэхнічную базу.

Будні вучонага, з аднаго боку, – складаная і адказная, а з другога – вельмі цікавая і захапляльная праца, якая напоўнена новымі ведамі і здзяйсненнямі. Навуковая дзейнасць аб'ядноўвае неабыякавых людзей, адданых сваёй справе, якія імкнуцца да рэалізацыі ўласных ідэй. Яна ва ўсе часы была рухаючай сілай эвалюцыі краіны, прагрэсу, важным складнікам росквіту дзяржавы.

У гэты ўрачысты дзень хачу падзякаваць вам за самаадданае служэнне навуцы. Жадаю невычэрпнай творчай энергіі ва ўвасабленні ў жыццё самых смелых праектаў, надзейных аднадумцаў, новых адкрыццяў. А яшчэ моцнага здароўя вам, дабрабыту, аптымізму, поспехаў, міру!

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
доктар медыцынскіх навук, прафесар

Сяргей Пятровіч Рубніковіч