Канферэнцыя пульманалагічнага профілю ў БелМАПА. Шляхі далейшага супрацоўніцтва пульманолагаў РФ і РБ.

Канферэнцыя пульманалагічнага профілю ў БелМАПА.

16 красавіка 2015 году прайшла Міжнародная канферэнцыя па актуальным пытанням пульманалогіі з удзелам гасцей – галоўнага тэрапеўта РФ прафесара Чучаліна А.Г. і прафесара, намесніка дырэктара Нацыянальнага інстытута хвароб лёгкіх і сухотаў (Польшча) Харастоўскай І., а таксама вядучых пульманолагаў Рэспублікі Беларусь (загадчык 1-й кафедры ўнутраных хвароб прафесара Макарэвіча А.Э., дацэнта 2-й кафедры дзіцячых хвароб БДМУ Баброўнічага У.І., галоўнага пазаштатнага пульманолага – Лапцевай І.М. і загадчыка кафедры пульманалогіі і фтызіятрыі БелМАПА Лапцевай А.А.).

Акадэмік Чучалін А.Г. правёў майстар-клас (інтэрактыўная лекцыя) па бранхаэктазіі, у якой асвятліў базавыя пытанні дадзенай паталогіі і карэктаваў падчас даклада адказы ўдзельнікаў канферэнцыі.

Прафесар Харастоўска І. прадставіла праблему персаналізаванага падыходу да дыягностыкі частых хвароб органаў дыхання (ХАБЛ, астма, пнеўманія і рак лёгкага), у тым ліку тых, што працякаюць з дэфіцытам α1– антытрыпсіна.

Прафесар Макарэвіч А.Э. у сваім дакладзе, абгрунтаваным на шматгадовых даследаваннях патафізіялогіі ХАБЛ, паведаміў аб пазалёгачных эфектах дадзенай паталогіі.

Доктар медыцынскіх навук Лапцева А.А. раскрыла значнасць праблемы дыягностыкі і менеджмента пацыентаў пульманалагічнага профілю з дэфіцытам α1 – антытрыпсіна.

Дацэнт Баброўнічы У.І. асвятліў клінічныя аспекты хранічнага бранхіяліту ў педыятрыі.

У канцы канферэнцыі быў праведзены «круглы стол» з абмеркаваннем закранутых праблем. Акадэмік Чучалін А.Г. падвёў вынікі канферэнцыі і акрэсліў шляхі далейшага супрацоўніцтва пульманолагаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Загадчык 1-й кафедры ўнутраных хвароб, прафесар А.Э. Макарэвіч