Главная Университет Университет в СМИ У грамадстве ці ў чатырох сценах?

У грамадстве ці ў чатырох сценах?

Ра­зу­мен­не — га­лоў­нае, што па­тра­бу­ец­ца дзе­цям з аўтызмам. Па ста­тыс­ты­цы між­на­род­най арга­ні­за­цыі Autіsm Speaks, адзін з кож­ных 88 ча­ла­век на пла­неце — аў­тыст. Тры га­ды та­му тая ж ар­гані­за­цыя пры­во­дзі­ла ін­шыя су­ад­но­сі­ны — 1 са 150. Рост аўтызму ў све­це ўжо супастаў­ля­юць па маш­та­бах на­ват не з эпі­дэ­мі­яй, а з пан­дэ­мі­яй. 

На­ву­коў­цы за­кла­по­ча­ны тым, што са­праўд­ныя пры­чы­ны рас­строй­ства за­ста­юц­ца не­вя­до­мы­мі. Уво­гу­ле свет і сён­ня не вы­зна­чыў­ся, з'яў­ля­ец­ца аў­тызм за­хвор­ван­нем ці не. Ёсць мер­ка­ван­не, што ў яго асно­ве ля­жаць скла­да­ныя ар­га­ніч­ныя па­ру­шэн­ні, жах­лі­выя збоі ў бія­хі­міч­ных пра­цэ­сах. Маг­чы­ма, аў­тызм — гэ­та лак­му­са­вая па­пер­ка су­час­най эка­ла­гіч­най і са­цы­яль­най ка­та­стро­фы? Да­слоў­на ў пе­ра­кла­дзе з ла­цін­скай мо­вы «аў­тыст» азна­чае «па­глыб­ле­ны ў ся­бе». Пры аў­тыз­ме па­ру­ша­ец­ца здоль­насць дзі­ця­ці да са­цы­яль­ных на­вы­каў і кан­так­таў з ін­шы­мі людзь­мі. Та­кія дзе­ці вы­бу­доў­ва­юць сваю сэн­сар­ную сіс­тэ­му так, каб мак­сі­маль­на мі­ні­мі­за­ваць кан­так­ты з на­ва­коль­ным све­там. Час­та ў іх на­зі­ра­юц­ца цяж­кас­ці з маў­лен­нем, ім вель­мі скла­да­на кант­ра­ля­ваць і пра­яў­ляць свае па­чуц­ці. Пры гэ­тым ін­тэ­лект дзі­ця­ці ў не­ка­то­рых вы­пад­ках мо­жа быць на­ват на­мно­га вы­шэй­шы, чым у яго ра­вес­ні­каў. Ня­рэд­ка лю­дзі, якія цер­пяць ад аў­тыз­му, мо­гуць бліс­ку­ча пра­яў­ляць ся­бе ў твор­час­ці, на­ву­ках і ін­шых ві­дах дзей­нас­ці. Ха­рак­тэр­ная асаб­лі­васць аў­тыз­му — звыш­здоль­насць ча­ла­ве­ка кан­цэнт­ра­вац­ца на ад­ной пэў­най ідэі, тэ­ме ці мэ­це. Але аў­тызм — вель­мі роз­ны. Не­ка­то­рыя дзе­ці і са­праў­ды цяж­кія, у іх на­зі­ра­юц­ца «ад­ка­ты» ў раз­віц­ці, яны мо­гуць мець са­ма­тыч­ныя за­хвор­ван­ні. Ін­шыя дзе­ці — фі­зіч­на зда­ро­выя і моц­ныя, з вы­со­кім уз­роў­нем ін­тэ­ле­кту, і вы­зна­чэн­не «хво­рыя» ім зу­сім не па­ды­хо­дзіць. У Бе­ла­ру­сі на 1 каст­рыч­ні­ка 2013 го­да ды­яг­наз «рас­строй­ства аў­тыс­тыч­на­га спект­ра» быў па­стаў­ле­ны 786 дзе­цям. На­са­мрэч та­кіх дзя­цей у дзя­сят­кі ра­зоў больш, прос­та да­лё­ка не кож­ная сям'я згод­на пры­няць псі­хі­ят­рыч­ны ды­яг­наз дзі­ця­ці і ўсё, што з ім звя­за­на (тым больш што ні­чо­га доб­ра­га гэ­ты ста­тус не абя­цае). Ніз­кая ін­фар­ма­ва­насць спе­цы­я­ліс­таў і баць­коў аб ран­ніх пра­явах аў­тыз­му ста­но­віц­ца пры­чы­най поз­ніх зва­ро­таў у служ­бу ахо­вы псі­хі­ят­рыч­на­га зда­роўя дзя­цей і пад­лет­каў.

— Аў­тызм на сён­ня не­вы­леч­ны, і ад яго ня­ма ле­каў, здоль­ных раз і на­заў­сё­ды вы­ра­шыць праб­ле­му, — тлу­ма­чыць га­лоў­ны па­за­штат­ны дзі­ця­чы псі­хі­ятр Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя, да­цэнт ка­фед­ры псі­хі­ят­рыі і ме­ды­цын­скай псі­ха­ло­гіі БДМУ Іры­на ПЯТ­НІЦ­КАЯ.

— Га­лоў­нае — гэ­та ран­няя ды­яг­нос­ты­ка і ля­чэн­не тых псі­хіч­ных па­ру­шэн­няў, якія су­пра­ва­джа­юць або ўсклад­ня­юць пра­ця­кан­не аў­тыз­му. Ак­цэнт ро­біц­ца на псі­ха­ка­рэк­цый­ную да­па­мо­гу і рэ­абі­лі­та­цыю, якія здоль­ны змя­ніць якасць жыц­ця дзя­цей з аў­тыз­мам, па­спры­яць іх са­цы­яль­най адап­та­цыі. Ка­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць адэ­кват­ныя праб­ле­мам аў­тыч­ных дзя­цей умо­вы, фор­мы і ме­та­ды на­ву­чан­ня, то мож­на ў знач­най сту­пе­ні зні­зіць уплыў аў­тыз­му на да­лей­шае раз­віц­цё дзі­ця­ці. І ўсё ж ка­рэк­цыя дзя­цей з аў­тыз­мам лі­чыц­ца ад­ной з са­мых скла­да­ных у све­це. У Бе­ла­ру­сі най­больш ак­тыў­ную част­ку баць­коў дзя­цей з аў­тыз­мам аб'­яд­на­ла Між­на­род­ная даб­ра­чын­ная гра­мад­ская ар­га­ні­за­цыя «Дзе­ці. Аў­тызм. Баць­кі». У маі 2013 го­да ў Мін­ску быў ство­ра­ны ка­ар­ды­на­цый­ны са­вет, у склад яко­га ўвай­шлі прад­стаў­ні­кі ка­мі­тэ­таў па аду­ка­цыі, ахо­ве зда­роўя, пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Мін­гар­вы­кан­ка­ма, а так­са­ма прад­стаў­ні­кі гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый. Гэ­та прык­лад між­ве­да­мас­на­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня для ака­зан­ня да­па­мо­гі дзе­цям з аў­тыз­мам. І спра­ва зру­шы­ла­ся з мёрт­вай кроп­кі... У гэ­тым на­ву­чаль­ным го­дзе ў ста­ліч­най шко­ле № 5 ад­крыў­ся пер­шы ін­тэ­гра­ва­ны клас для дзя­цей-аў­тыс­таў. Га­лоў­най за­да­чай пра­ек­та ста­ла ства­рэн­не і да­лей­шае рас­паў­сюдж­ван­не эфек­тыў­най ма­дэ­лі на­ву­чан­ня дзя­цей з аў­тыз­мам у ме­жах агуль­на­аду­ка­цый­най шко­лы. Як пра­ві­ла, дзе­ці-аў­тыс­ты раз­ві­тыя дыс­гар­ма­ніч­на (яны ідуць на­пе­ра­дзе сва­іх ад­на­год­каў у ад­ной га­лі­не, але знач­на ад­ста­юць у ін­шых), та­му для іх не­аб­ход­на скла­даць ін­ды­ві­ду­аль­ныя пла­ны на­ву­чан­ня, каб бы­ла маг­чы­масць раз­ві­вац­ца ў тым кі­рун­ку, які для іх най­больш перс­пек­тыў­ны і ці­ка­вы. У мно­гіх раз­ві­тых кра­і­нах пры ўмо­ве пра­віль­на ар­га­ні­за­ва­на­га су­пра­ва­джэн­ня і на­ву­чан­ня дзя­цей з аў­тыз­мам вы­ні­кі та­кой ра­бо­ты ўраж­ва­юць. Лю­дзі з аў­тыс­тыч­ны­мі рас­строй­ства­мі ста­но­вяц­ца дак­та­ра­мі на­вук, пісь­мен­ні­ка­мі, пе­ра­клад­чы­ка­мі, рэ­жы­сё­ра­мі, му­зы­кан­та­мі. І зу­сім не дзіў­на, што амаль чвэрць пра­гра­міс­таў у кар­па­ра­цыі «Май­кра­софт» — аў­тыс­ты... У на­ступ­ным на­ву­чаль­ным го­дзе коль­касць ін­тэ­гра­ва­ных кла­саў для дзя­цей з аў­тыз­мам пла­ну­ец­ца ў Мін­ску па­вя­лі­чыць.

— Мы ўжо мо­жам на­зваць не­ка­то­рыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы, якія рых­ту­юц­ца да пры­ёму «асаб­лі­вых» пер­ша­клас­ні­каў: гэ­та ста­ліч­ныя шко­лы №№ 5, 76, 108, 81 і 104, — рас­па­вя­дае стар­шы­ня са­ве­та МДГА «Дзе­ці. Аў­тызм. Баць­кі» Тац­ця­на ЯКАЎ­ЛЕ­ВА. — Шко­лы зной­дуць маг­чы­масць увес­ці ў штат цью­та­раў (у штат­ным рас­кла­дзе яны на­зы­ва­юц­ца па­моч­ні­ка­мі вы­ха­валь­ні­каў) і ства­рыць адап­та­ва­нае пад асаб­лі­вас­ці на­шых дзя­цей на­ву­чаль­нае ася­род­дзе. Мы вель­мі ўдзяч­ны Мін­гар­вы­кан­ка­му і Ка­мі­тэ­ту па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма за пад­трым­ку на­шых пра­ек­таў, бо ў ін­шых рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі сі­ту­а­цыя з на­ву­чан­нем дзя­цей з аў­тыз­мам ку­ды больш скла­да­ная. У блі­жэй­шыя тыд­ні бу­дзе за­пу­шча­ны пра­ект «Аў­тызм: прос­та зра­зу­мець». Па сло­вах яго аў­та­ра Іры­ны ДЗЯР­ГАЧ, бе­ла­рус­кія баць­кі ства­ра­юць сайт пра дзя­цей з аў­тыз­мам для ўсіх дзя­цей і да­рос­лых, якім бліз­кія па­няц­ці «сяб­роў­ства» і «ўза­ем­ная пад­трым­ка», хто пры­мае ідэі ін­тэ­гра­цыі і ін­клю­зіі.

— Ка­лі мы пры­вя­лі сва­іх дзя­цей у ма­са­выя ўста­но­вы аду­ка­цыі, то су­тык­ну­лі­ся з не­па­ра­зу­мен­нем іх асаб­лі­вас­цяў пе­да­го­га­мі, ад­на­клас­ні­ка­мі і баць­ка­мі ад­на­клас­ні­каў. Між ін­шым, ра­зу­мен­не — гэ­та га­лоў­нае, што па­тра­бу­ец­ца на­шым дзе­цям, — пад­крэс­лі­вае Іры­на. — І, як свед­чыць во­пыт, зра­зу­мець іх не вель­мі скла­да­на. Бы­ло б толь­кі ўза­ем­нае жа­дан­не па­ва­жаць чу­жую ін­ды­ві­ду­аль­насць. На гэ­тым сай­це вы зной­дзе­це гіс­то­рыі пра 20 дзя­цей, якія вель­мі хо­чуць сяб­ра­ваць і шу­ка­юць сваё мес­ца ў гра­мад­стве. Гэ­тыя ста­рон­кі бу­дуць рэ­гу­ляр­на аб­наў­ляц­ца. Для пе­да­го­гаў там бу­дуць раз­мя­шчаць ма­тэ­ры­я­лы СМІ на тэ­му на­ву­чан­ня дзя­цей з аў­тыз­мам у Бе­ла­ру­сі і ін­шых кра­і­нах. На­ву­чыц­ца зно­сі­нам з дзі­цем з аў­тыз­мам ства­раль­ні­кі сай­та пра­па­ну­юць пры да­па­мо­зе кам­п'ю­тар­най гуль­ні «У май­го сяб­ра — аў­тызм». Гуль­ня раз­лі­ча­на на школь­ні­каў, по­бач з які­мі на­ву­ча­юц­ца дзе­ці з аў­тыз­мам, а так­са­ма на ўсіх, хто жа­дае атры­маць уяў­лен­не пра зно­сі­ны з асаб­лі­вы­мі дзець­мі. Да­рэ­чы, сі­ла­мі іх баць­коў ства­ра­юц­ца не толь­кі кам­п'ю­тар­ныя гуль­ні пра аў­тызм, але і пі­шуц­ца кні­гі. Дня­мі вый­дзе з дру­ку не­вя­лі­кі збор­нік ка­зак «Аў­ты­лі­ус», на­пі­са­ны ма­май дзі­ця­ці-аў­тыс­та. 

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА
Звязда, 4 красавіка 2014

 

 

 Поделитесь