Главная Абитуриент Правила и порядок приема Порядок приема иностранных граждан Беларусам замежжа (Лiтва, Латвiя, Польшча)

Беларусам замежжа (Лiтва, Латвiя, Польшча)

3 мэтай выканання мiжведамасных пагадненняў у галiне адукацыi з Лiтоўскай Рэспублiкай, Латвiйскай Рэспублiкай i Рэспублiкай Польшча ў частцы прыёму на вучобу ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь асоб беларускай нацыянальнасцi, якiя з' яўляюцца грамадзянамi ўказаных дзяржаў i (або) пражываюць на ix тэрыторыi, Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца механiзм прыёму гэтых грамадзян i крытэрьii, якiм павiнны адпавядаць кандыдаты на вучобу.

Механiзм прыёму

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе накiраванне названай катэгорыi грамадзян на вучобу ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем навучальных устаноў ваеннага, мастацкага i музычнага профiлю, на падставе асабовых спраў на кандытатаў, прадстаўленых беларускiмi грамадскiмi арганiзацыямi (у Лiтоўскай Рэспублiцы - Згуртаванне беларускiх грамадскiх арганiзацый у Лiтве, у Латвiйскай Рэспублiцы - Саюз беларусаў Латвii, у Рэcпублiцы Польшча - Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы).

Прыём беларусаў замежжа на вучобу ў Рэспублiку Беларусь ажыццяуляецца згодна з устаноўленай адпаведным пагадненнем квотай

На адну спецыяльнасць залiчваюцца не больш як дзве асобы ад кожнай краiны.

Беларускiя грамадскiя арганiзацыi названых краiн пры неабходнасцi (калi колькасць заяў ад кандыдатау перавышае прадугледжаную пагадненнем квоту) арганiзоўваюць правядзенне на базе навучальных устаноў, у якiх ажыццяўляецца навучанне прадстаўнiкоу беларускай дыяспары, адбор кандытатаў для накiравання на вучобу у Рэспублiку Беларусь шляхам правядзення iспытаў па прадметах у залежнасцi ад выбранай спецыяльнасцi. Пры вызначэннi iспытаў па прафiлюючых предметах неабходна кiравацца Правiламi прыёму у Вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджаiымi Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 07.02.2006 № 80 з улiкам змяненняў i дапаўненняу. Форма правядзення iспытаў па прафiлюючых прадметах, а таксама па беларускай цi рускай мове, вызначаецца навучальнымi ўстановамi пералiчаных дзяржаў.

Крытэрыi прыему

Заўвага: усе дакументы павiнны быць перакладзены на беларускую або рускую мову i завераны кipaўнiкaмi адпаведных устаноў.

Асабовыя справы павiнны мець пералiк дакументаў, прадугледжаных Правiламi, у тым лiку якiмi пацвярджаецца беларуская нацыянальнасць кандыдатаў (пасведчанне аб нараджэннi кандыдата або аднаго з яго бацькоў).

Cярэднi бал дакумента аб атрыманнi агульнай адукацыii i адзнакi па двух прафiлюючых прадметах павiнны быць

Мiнiстэрства ажыццяўляе прыём да 15 кpacaвiкa папярэднiх спiсаў кандыдатаў на вучобу ў Рэспублiку Беларусь з указаннем канкрэтных вышэйшых навучальных устаноў i абраных спецыяльнасцей, а да 13 лiпеня - асабовых спраў кандыдатаў.

Мiнiстэрства ажыццяўляе нaкipaвaннe асабовых спраў у вышэйшыя навучальныя ўстановы, падпарадкаваныя Мiнiстэрству, i ў органы дзяржаунага кiравання, у падпарадкаваннi якiх ёсць вышэйшыя навучальныя ўстановы, да 16 лiпеня для залiчэння кaндыдaтaў у лiк студэнтаў.

 

 Поделитесь