Главная Студент Кафедры 1-я внутренних болезней Международное сотрудничество

Международное сотрудничество

20 – я канферэнцыя, прысвечаная актуальным пытанням пульманалогіі

Участие сотрудников 1-й кафедры внутренних болезней БГМУ в 34 съезде пульмонологов Польши.

Участие сотрудников 1-й кафедры внутренних болезней БГМУ в съезде Польско-Украино-Беларуского общества пульмонологов 2017г.

 

10-я міжнародная Польска-Украiна-Беларуская канферэнцыя

10-13 кастрычніка ў Кіеве (Украiна) на базе Інстытута Фізіялогіі ім. Багамольца прайшла 10-я міжнародная Польска-Україна-Беларуская канферэнцыя, прысвечаная «Фізіялогіі і паталогіі дыхання». У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел вядомыя патафізіёлагі і пульманолагі Польшчы (прафесары І. Харастоўска, П. Гуткоўскі, Я. Кавальскі, І. Дамагала-Кулавік, А. Дабашынска і інш.), Украіны (прафесары Свенціцкі А.С., Марушка Ю.В., Грышчук Л.А., Сераброўская Т.В., Скіба Г.І., Манькоўская І.В. і інш.) ЗША, Індыі, Нідэрландаў, Расіі і Беларусі.

У пачатку работы канферэнцыі яе ўдзельнікі з вялікім задавальненнем праслухалі інаўгарацыйныя лекцыі прафесара Я.Кавальскага (аб дэкадзе супрацоўніцтва паміж польскімі, украінскімі і беларускімі фізіёлагамі і пульманологамі), прафесара І.Харастоўскай (аб базавых клінічных даследаваннях, як рухаючай сілы сучаснай медыцынскай практыкі) і прафесара Т.В.Сераброўскай (урокі 20-гадовага даследавання інтермітуючай гіпаксіі: прынцыпы і практыка). На працягу работы сесіі канферэнцыі (рабочая мова – ангельская) былі дакладзены і дэталева разгледжаны розныя актуальныя пытанні: патафізіялогія дыхання, дыягностыка a1-антытрыпсінавай недастатковасці ў хворых хранічнай лёгачнай паталогіяй, патафізіялогіі і мэнэджменту бранхіяльнай астмы, хранічнай абструктыўнай хваробы легкіх, сухоты і саркаідоза легкіх. У другой палове дня, удзельнікі актыўна разлядалі постэрныя даклады, прысвечаныя розным марфалагічным і клінічным аспектам паталогіі легкіх.

Прадстаўнікі з Беларусі наведалі кафедру ўнутраных хвароб Украінскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта (заг.кафедры прафесар Свенціцкі А.С.) на базе шпішталя працаўнікоў воднага транспарту, дзе пазнаеміліся з яе вучэбнай і клінічнай працай. У вольны час была арганізавана экскурсія па Кіеву і знаемства з яго славутасцямі. Дадаткова, у адзін з вечароў адбыўся прыём удзельнікаў канферэнцыі у амбасадзе Польшчы ў Кіеве, дзе абмяркоўваўся план будучых кантактаў вучоных Украіны і Беларусі з сваімі калегамі з Польшчы.

На заключным сходзе сустаршыні (Т.В.Сераброўская, А.Э.Макарэвіч і П.Гуткоўскі) і члены навуковага камітэта канферэнцыі падкрэслілі, што ўжо рэальна ўвасоблены ў жыццё многія ініцыятывы па абмену вопытам і сумесным даследаванням паміж вядучымі вучонымі і маладымі спецыялістамі краін-суседак (так, у вядучых шпіталях Варшавы прайшлі кароткачасовую стажыроўку тры супрацоўніка 1-й кафедры ўнутраных хвароб). Усе гэта мае вялікае значэнне для далейшай плённай працы патафізіёлагаў і пульманолагаў краін Усходней Еўропы.

 

 Поделитесь