Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Штогод у першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі ўшаноўваюць людзей адной з самых значных у свеце прафесій, якія даюць цікавыя і карысныя веды, дапамагаюць спазнаць вялізны свет, якія, кажучы словамі вядомага паэта Мікалая Някрасава, "сеюць разумнае, добрае, вечнае".

Педагог – ганаровае званне, якое па жыцці нясуць толькі годныя людзі. Дадзеная прафесія спалучае ў сабе мудрасць і маладосць душы, крэатыўнасць і велізарную энергію, дабрыню і строгасць. Штодзённы шлях педагога – гэта шлях да вяршыняў розных навук разам з вучнямі. Як сцвярджалі філосафы Старажытнай Грэцыі: "Добры настаўнік – як свечка. Ён растварае сябе, каб даць іншым святло".

Паважаныя калегі!

Вы вартыя вялікай павагі. Усімі прызнаны ваш уклад у развіццё грамадства, вы фарміруеце асобы студэнтаў, выхоўваеце іх сапраўднымі патрыётамі – грамадзянамі нашай Айчыны, дапамагаеце стаць высокакваліфікаванымі ўрачамі і правізарамі. Абапіраючыся на традыцыі і духоўныя каштоўнасці народа, вы вызначаеце заўтрашні дзень краіны.

Ад усяго сэрца жадаю вам поспехаў, аптымізму, спакою і ўнутранай гармоніі, новых творчых здзяйсненняў у высакароднай працы. Хай з году ў год лёс дорыць вам сустрэчу са стараннымі студэнтамі, якімі можна ганарыцца, і выкладчыцкія нялёгкія будні будуць плённымі.

Жадаю, каб у вашых сем'ях панавалі мір, шчасце і ўтульнасць. Здароўя вам, любові і ўсіх жыццёвых выгод!

Сяргей Пятровіч Рубніковіч,
член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар

Фота мае ілюстрацыйны характар