Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Віншаванне рэктара Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Паважаныя супрацоўнікі і навучэнцы!

Прыміце віншаванне з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства, якое сёлета мы адзначаем трэці раз і, што асабліва значна, у Год міру і стварэння.

Дзень народнага адзінства вяртае нас да лёсавызначальных падзей 17 верасня 1939 года, калі быў пакладзены пачатак аб'яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню адзінай беларускай нацыі. Прайшоўшы праз шматлікія страты, мы збераглі тое, што ніколі нельга аддаць і чым немагчыма паступіцца, – гэта наша Беларусь. Захоўваючы гістарычную памяць, прытрымліваючыся духоўных і маральных каштоўнасцей беларускага грамадства, важна менавіта ў адзінстве і міры зберагаць і памнажаць багацце любімай краіны дзеля дабрабыту будучых пакаленняў.

Мы павінны шанаваць сваю гісторыю, сваю спадчыну, якую з пакалення ў пакаленне перадавалі беларусы. Чым больш мы будзем ведаць пра мінулае, тым менш будзе непаразумення і рознагалоссяў.

Патрыятызм, высокі ўзровень грамадзянскай адказнасці, адкрытасць, павага да людзей і традыцый ва ўсе часы былі візітнай карткай беларускага народа і дапамагалі яму пераадольваць цяжкасці. Нам ёсць чым ганарыцца ў мінулым і зараз, і мы можам разлічваць на мірную і шчаслівую будучыню.

Радзіма ў нас адна, і мара кожнага з нас – жыць у квітнеючай Беларусі. У адзінстве – сіла нацыі. Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы захаваем спакой на роднай зямлі.

Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у ажыццяўленні планаў, новых працоўных здзяйсненняў, дабра, сонечных дзён і блакітнага неба.

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
доктар медыцынскіх навук,
прафесар Сяргей Рубніковіч


Ілюстрацыя с адкрытых крыніц