Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт адзначае свой дзень нараджэння. Віншаванне рэктара ўстановы адукацыі
Паважаныя ветэраны, выкладчыкі, супрацоўнікі і навучэнцы! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 103-й гадавіны з дня стварэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
За больш чым стагоддзе БДМУ атрымаў прызнанне як у Рэспубліцы Беларусь, так і далёка за яе межамі і стаў Альма-матэр для дзясяткаў тысяч таленавітых людзей, якія дасягнулі значных вяршынь у медыцыне і фармацыі. Супрацоўнікі нашых тэарэтычных і клінічных кафедраў, факультэтаў і інстытутаў, структурных падраздзяленняў прыўносяць вялікі ўклад у развіццё вышэйшай медыцынскай адукацыі, навукі, сферы аховы здароўя.
Хачу падзякаваць усім, хто прымнажаў і прымнажае славу Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, хто сваёй штодзённай працай, поспехамі і дасягненнямі спрыяў і спрыяе ўмацаванню іміджу, аўтарытэту і прэстыжу нашай установы адукацыі. Мы памятаем тых, каго ўжо няма з намі, і робім усё, каб захаваць лепшыя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі.
Ад усей душы жадаю, каб Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт адсвяткаваў яшчэ шмат-шмат дзён свайго нараджэння, каб у яго сценах у супрацоўнікаў заўсёды была магчымасць для самарэалізацыі, а ў навучэнцаў – магчымасць атрымаць неабходныя веды і назапасіць бясцэнны вопыт. Няхай ажыццяўляюцца ўсе запаветныя жаданні і дасягаюцца пастаўленыя мэты. Здароўя вам, удачы, новых адкрыццяў і перамог, выдатнага настрою, аптымізму, узаемаразумення, міру і дабрабыту.
Член-карэспандэнт
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
доктар медыцынскіх навук,
прафесар Сяргей Пятровіч Рубніковіч