У музеi гicторыi фармацыi

Кафедра бiяарганiчнай хiмii ў бягучым навучальным годзе курыруе акадэмiчныя групы 1 і 2 курсаў медыцынскага факультэта замежных студэнтаў  (спецыяльнасць «Фармацыя») і медыка-профiлактычнага факультэта.

Большасць нашых студэнтаў не з`яўлялiся жыхарамі Мінска. Яны з цікавасцю знаёмяцца з горадам, у якім правядуць студэнцкія гады, з яго гісторыяй, музеямі, тэатрамі. Куратары ў  гэтым актыўна дапамагаюць студэнтам.

На пачатку кастрычнiка выкладчыкамi кафедры была арганiзавана экскурсiя  ў музей гicторыi фармацыi. Музей створаны ў 2010 годзе, знаходзiцца на другiм паверсе аптэкi № 88 РУП «Белфармацыя», што ў  Траецкiм прадмесцi, і прызначаны для работнікаў аховы здароўя. Музей з'яўляецца другім аб'ектам па гісторыі фармацэўтычнай справы ў Беларусі пасля адчыненай ў 1996 годзе ў Гродне аптэкі-музея. Экскурсіi для нас правялi загадчык аптэкі Наталля Мiкалаеўна Зельманчук i загадчык музея Валянцiна Федараўна Сасонкiна.

Зборы музея расказваюць аб асноўных вехах гiстарычнага развiцця фармацыi ў нашай краiне. Калекцыя музея складае больш за 1000 экспанатаў, размешчаных у чатырох пакоях. Першы пакой – кабінет кіраўніка аптэкi. На кніжных паліцах размешчаны гістарычныя матэрыялы па арганізацыі фармацэўтычнай справы. Тут жа аформлена невялікая экспазіцыя «Фармацэўтычная адукацыя».

У другім пакоі (гандлёвая зала) знаходзіцца шафа-вітрына з высоўнымі скрынямі, стол-вітрына і лаўка, якімi раней карысталіся ў аптэцы № 88. На паліцах шафы размешчаны каштоўныя старадаўнія кнігі, аптэчны посуд 19- пачатку 20 стагоддзя. У гэтым пакоі аформлены стэнд «Лекавыя расліны». Каштоўнымі экспанатамі гандлёвай залы з'яўляюцца карціны з выявай Гіпакрата, бацькі еўрапейскай медыцыны, і Галена, заснавальнiка фармацыі. На іншай карціне намаляваны зёлачнік Ёзаф за працай у аптэцы Шейба. Побач з карцінай вісiць копія Граматы Польскага караля Аўгуста III 1748 г. аб дазволе адкрыцця аптэкі Давіду Шейбе ў Мінску.

Да 525-годдзя з дня нараджэння Францішка Скарыны прымеркавана з'яўленне яшчэ адной карціны мастака Л.Лазоўскай «Ф.Скарына – першадрукар, гуманіст-філосаф, першы дыпламаваны лекар Беларусі». Ф.Скарына быў таксама грамадзкiм дзеячом i выкладчыкам – выкладаў курс лекаведзення ў Пражскім універсітэце.

У гэтым жа пакоi можна бачыць рэкламны матэрыял медыцынскіх прэпаратаў, арыгінальныя ўпакоўкі лекаў, вырабы медыцынскага прызначэння дарэвалюцыйнага перыяду.

Найбольшую цікавасць студэнтаў выклікаў трэцi пакой – для вырабу лекаў, у якiм усталяваны драўляны стол на два працоўныя месцы (асістэнта і фасоўшчыка) і шафа з круцёлкамі. На стале размешчаны розныя аптэчныя прадметы, у шафе - штанглазы. Уразiлi эксурсантаў «Куток алхіміка» (ўзоры аптэчнага посуду 17 стагоддзя) і «Куток хіміка-аналітыка» (посуд, аналітычныя прыборы).

Канферэнц-зала (чацвёрты пакой) – памяшканне, дзе наведвальнікі працягваюць знаёміцца ​​з экспанатамі музея, фотаальбомамі, кнігамі, відэафільмамі, картай адкрыцця аптэк на тэрыторыі Беларусi. Тут праводзяцца розныя мерапрыемствы: пасвячэнне спецыялістаў у прафесію, заняткі па гісторыі аптэчнай справы са студэнтамі фармацэўтычнага профілю, паседжаннi клуба гісторыі фармацыі, трэнінгі са спецыялістамі. У канцы сустрэчы студэнты задалi шмат пытанняў i атрымалi вычэрпныя адказы.

Раiм i Вам наведаць Музей гicторыi фармацыi. Упэўнены, што такiя экскурсii спрыяюць павелiчэнню цiкаўнасцi студэнтаў да гiсторыi медыцыны і фармацыi i ўвогуле гicторыi нашай краiны.

Святлана БАРЫСЕВIЧ, дацэнт кафедры бiяарганiчнгай хiмii
 
 
© 1921—2019 Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет».
При перепечатке текстовой информации и фотографий гиперссылка на сайт обязательна. Все права на графические и текстовые материалы принадлежат их авторам.
 
Контактная информация

220116, г. Минск, пр. Дзержинского, 83
Тел: +375 17 277-12-01. Факс: +375 17 277-12-02
Эл. почта: bsmu@bsmu.by