25 февраля 2020 г.

«Чарадзеі роднага слова» - сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

«Чарадзеі роднага слова»

21 лютага 2020 года бібліятэкай і кафедрай медыцынскай і біялагічнай фізікі ў чытальнай зале бібліятэкі была арганізавана сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

На сустрэчу са студэнтамі-першакурснікамі лячэбнага, медыка-прафілактычнага і фармацэўтычнага факультэтаў прыйшлі: паэт, журналіст, намеснік дырэктара канала «Культура» Беларускага радыё Навум Якаўлевіч Гальпяровіч і галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава. Часопіс «Маладосць»  — вельмі часты і заўсёды жаданы госць у нашым унiверсiтэце.

Сустрэча праходзiла ў выглядзе імправізаванай тэлепраграмы, накшталт аўтарскай праграмы Н. Гальпяровiча «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3», толькi на гэты раз пытаннi задавала Святлана Воцiнава, а Навум Якаўлевіч на iх адказваў.

Гучалі паэтычныя радкі паэта, пранікнутыя любоўю да радзiмы, мовы, культуры, а таксама і пытанні студэнтаў.

 

У ходзе сустрэчы Навум  Якаўлевіч расказаў пра вытокі сваёй беларушчыны, пра тое, што для яго Беларусь і родная мова, што ён цяпер чытае, над чым працуе як пісьменнік, якія месцы краіны яму найбольш дарагія, падзяліўся ўспамінамі пра сваю малую радзіму і першае каханне. Нядзіўна, што сваёй мілагучнай беларускай мовай, шчырасцю, ён проста зачараваў залу слухачоў.

У канцы сустрэчы Навум Якаўлевіч прапанаваў студэнтам прачытаць верш на беларускай мове, што i зрабiла студэнтка фармацэўтычнага факультэта Аляксандра Драздовiч. У якасцi падзякi атрымала зборнiк твораў Н. Гальпяровiча з яго подпiсам.

Усе, хто прысутнiчаў на гэтай сустрэчы, адчулі вялікую любоў нашых гасцей да Радзімы, да роднага слова, да людзей і атрымалі сапраўдны урок патрыятызму.

 


 Поделитесь

Адаптационный тренинг – возможность для первокурсников
18 ноября
Адаптационный тренинг – возможность для первокурсников
успешно освоить студенческую среду
 
Диплом 3-й степени конкурса-фестиваля творчества «RoskvitBY»
4 ноября
Диплом 3-й степени конкурса-фестиваля творчества «RoskvitBY»
– в копилке наград сборной по чирлидингу БГМУ
 
Здоровые зубы
23 октября
Здоровые зубы
– это здорово
 
Уникальный чемпионский титул
22 октября
Уникальный чемпионский титул
– в «арсенале» будущего врача
 
Студенческому клубу БГМУ
15 октября
Студенческому клубу БГМУ
– 55 лет
 
«ПроЗдоровье»
14 октября
«ПроЗдоровье»
– занимательно, интересно и познавательно
 
Помощники кураторов:
9 октября
Помощники кураторов:
равный обучает равного
 
Память
9 октября
Память
и боль
 

 
 
© 1921—2020 Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет».
При перепечатке текстовой информации и фотографий гиперссылка на сайт обязательна. Все права на графические и текстовые материалы принадлежат их авторам.
 
Контактная информация

220116, г. Минск, пр. Дзержинского, 83
Тел: +375 17 277-12-01. Факс: +375 17 277-12-02
Эл. почта: bsmu@bsmu.by