5 апреля 2019 г.

Экскурсiя ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Экскурсiя ў Нацыянальны мастацкі музей

Адзін з самых насычаных па вучэбнай нагрузцы трэці курс, сярэдзіна семестра, але студэнты лячэбнага факультэта разам са студэнтамі медыцынскага факультэта замежных навучэнцаў і іх куратарамі знайшлі час, каб перанесціся ў свет мастацтва, што сканцэнтравалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Наша ўвага была накіравана на тэму старабеларускай культуры. Цудоўны экскурсавод вельмі грунтоўна і цікава распавядаў пра каштоўныя творы культавага мастацтва, пераплятаючы інфармацыю са звесткамі пра асноўныя гістарычныя перыяды нашай краіны. Таксама вельмі карыснай і змястоўнай падалася інфармацыя пра гісторыю музея, які мае самы вялікі збор каштоўных экспанатаў у нашай краіне. Сапраўдны гонар перапаўняў нас, калі мы чулі расповед пра тыя гераічныя высілкі, што рабіліся кіраўніцтвам музея, каб аднавіць цалкам страчаныя музейныя фонды пасля Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер жа наш галоўны музей валодае найбуйнейшым у краіне зборам беларускага і замежнага мастацтва.

Мы пабачылі знаходкі з часоў XII-XII стст. у выглядзе маленькіх шахматных фігурак, грабеньчыкаў. Але больш за ўсё было прадстаўлена прадметаў, звязаных з хрысціянскай культурай, – ад сярэднявечных крыжыкаў да вялікіх скульптурных кампазіцый. Асабліва цікава было назіраць за гісторыяй і нават модай розных эпох праз выгляд старадаўніх абразоў: здаецца, што тут важнага, але, аказваецца, румянец шчок на выявах – гэта вынік уплыву заходнееўрапейскіх школ іканапісу. Нават фон за фігурамі на абразах пэўнага гістарычнага адрэзку часу быў скапіраваны з моднага на той час “французкага прынту”. Асабліва ўразіў адзін абраз уніяцкага перыяду хрысціянства на нашых землях, дзе мы са здзіўленнем заўважылі, што на адзенні святых прысутнічае наш родны беларускі арнамент, які і цяпер упрыгожвае дзяржаўны сцяг нашай краіны.

Спадзяёмся, дадзеная сустрэча з гісторыяй будзе плённай і ўпрыгожыць жыццё новымі ўражаннямі.

Алена Клюй, дацэнт кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі


 Поделитесь

Студенты БГМУ
26 мая
Студенты БГМУ
– еще и творческие личности
 
Тревога
22 мая
Тревога
есть переживания бытия
 
Студенческое самоуправление
21 мая
Студенческое самоуправление
в общежитии № 6
 
Фольклорный театр «Мед.уни.ца»
21 мая
Фольклорный театр «Мед.уни.ца»
– 15 лет в творческом пути
 
Студенты лечебного факультета БГМУ – призеры
14 мая
Студенты лечебного факультета БГМУ – призеры
Республиканского конкурса «Медиасфера-2020»
 
Активисты первичной организации ОО «БРСМ»
30 апреля
Активисты первичной организации ОО «БРСМ»
распространили листовки-памятки «Важно знать, как себя защитить»
 
Ансамбль скрипачей «Perpetuum mobile»
23 апреля
Ансамбль скрипачей «Perpetuum mobile»
– для музыки нет преград
 
«Чарадзеі роднага слова»
25 февраля
«Чарадзеі роднага слова»
- сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
 

 
 
© 1921—2020 Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет».
При перепечатке текстовой информации и фотографий гиперссылка на сайт обязательна. Все права на графические и текстовые материалы принадлежат их авторам.
 
Контактная информация

220116, г. Минск, пр. Дзержинского, 83
Тел: +375 17 277-12-01. Факс: +375 17 277-12-02
Эл. почта: bsmu@bsmu.by