21 октября 2019 г.

18-ы міжнародны з'езд артапедаў-траўматолагаў Украіны ў Івана-Франкоўску

18-ы міжнародны з'езд артапедаў-траўматолагаў Украіны

9-11 кастрычніка у горадзе Івана-Франкоўску прайшоў 18-ы міжнародны з'езд артапедаў-траўматолагаў Украіны, у якім прымалі ўдзел госці з 10 краінаў свету, у тым ліку і Беларусі.

Віншавальныя словы ў гонар адкрыцця чарговага кангрэсу прамовілі прадстаўнікі кіраўніцтва Украіны (былі зачытаны лісты прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага і міністра аховы здароў’я Зараны Скалецкай), Міжнароднай суполкі артапедаў-траўматолагаў SICOT (выступіў з прамовай і дакладам прадстаўнік ураду арганізаціі Вікас Хандуя), Таварыства траўматолагаў-артапедаў Беларусі (выступіў старшыня таварыства прафесар Міхаіл Герасіменка), Польшчы (прафесар Лешак Раманоўскі) і інш.

Больш за тысячу ўдзельнікаў на працягу трох дзён плённа абмяркоўвалі пытанні сучаснай траўматалогіі, у тым ліку баявыя пашкоджанні, якія, на жаль, ізноў сталі актуальнымі на терыторыі Украіны. Сярод асноўных тэм артапедыі варта выдзяліць хваробы кісці, ступні і пытанні пратэзавання буйных суставаў.

Прыемна адзначыць, што амаль на кожным з пасяджэнняў, якія праходзілі адначасова ў 4 залах, выступалі і прадстаўнікі Беларусі (прафесар Аляксей Валатоўскі, дацэнты Андрэй Беспальчук, Станіслаў Траццяк і Яўген Жук, асістэнт Віктар Чырак з Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта і іншыя прадставілі 10 паведамленняў у разнастайных галінах), чые даклады выклікалі цікавасць з боку прысутных і сталі тэмай для жывой, эфектыўнай дыскусіі.

Вынікам з'езду сталі новыя пратаколы лячэння траўматалагічных і артапедычных захворванняў, быў прыняты кансэнсус па найбольш спрэчных пытаннях, сфармуляваны мэты і тэмы для абмеркавання на наступным з'ездзе. У той жа час для прадстаўнікоў Беларусі найбольш значнымі вынікамі сталі новыя цікавыя падыходы калег у вырашэнні разнастайных праблем траўматалогіі і артапедыі, новыя кантакты і знаёмствы, што, без сумнення, дапаможа ў развіцці айчыннай навукі. 

Дацэнт кафедры траўматалогіі і артапедыі Яўген Жук


 Поделитесь

 
«BSMU-Milemir-Cricket 2020»:
29 июля
«BSMU-Milemir-Cricket 2020»:
рождение новой традиции
 
Белорусский опыт борьбы с коронавирусом
7 июля
Белорусский опыт борьбы с коронавирусом
интересен колумбийским специалистам
 
Мы – лучшие!
22 июня
Мы – лучшие!
В копилке БГМУ - награды Международной интернет-олимпиады по латинскому языку и основам медицинской терминологии
 
Отправная точка больших дел.
22 июня
Отправная точка больших дел.
БГМУ и Фонд ООН в области народонаселения заключили меморандум
 
Сотрудничество без границ.
18 мая
Сотрудничество без границ.
Современная стоматология и челюстно-лицевая хирургия
 
 
 

 
 
© 1921—2020 Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет».
При перепечатке текстовой информации и фотографий гиперссылка на сайт обязательна. Все права на графические и текстовые материалы принадлежат их авторам.
 
Контактная информация

220116, г. Минск, пр. Дзержинского, 83
Тел: +375 17 277-12-01. Факс: +375 17 277-12-02
Эл. почта: bsmu@bsmu.by