БГМУ – ведущий медицинский университет

В стенах университета за столетнее существование подготовлено более 50 тысяч высококвалифицированных специалистов.

БГМУ – уникальный сплав науки и практики

Ежегодно высококвалифицированным преподавательским составом разрабатываются и внедряются уникальные методики лечения, а также выполняется существенное количество сложных операций, консультаций, различных манипуляций.

БГМУ – территория уникальных возможностей

В университете обучается более 2 тысяч иностранных студентов из 52 стран. Заключено более 130 договоров о партнерстве и сотрудничестве.

БГМУ – научный лидер

На протяжении многих лет университет является организацией-лидером по результатам научной деятельности.
 

2 марта 2021 г.

Тыдзень беларускай мовы і культуры ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце

Тыдзень беларускай мовы і культуры

22 лютага ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і культуры. З прывітальным словам да студэнтаў і выкладчыкаў звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Павел Маркаўцан, які засяродзіў увагу на непаўторнасці і багацці беларускай мовы, на яе мілагучнасці, а таксама пажадаў студэнтам як мага часцей гаварыць на роднай мове ў паўсядзённым жыцці. Акрамя гэтага, Павел Віктаравіч з удзелам студэнтаў выбраў тэкст для будучай Вялікай дыктоўкі.

На адкрыцці таксама прагучала ўрачыстая прамова загадчыцы кафедры беларускай і рускай моў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Таццяны Мельнікавай. Яна выказала думку, што наша мова з’яўляецца вялікім скарбам, пра які павінен клапаціцца кожны беларус.

Загадчык секцыі беларускай мовы Алеся Носік і старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Наталля Ратынская павіншавалі ўсіх прысутных са святам і запрасілі да ўдзелу ў культурных мерапрыемствах Тыдня: конкурсе студэнцкіх пісьмовых работ (водгукаў, эсэ, вершаў, сачыненняў) на тэму “Беларуская мова ў маім жыцці” і твораў выяўленчага мастацтва.

У гэты дзень таксама была праведзена віктарына “А як па-беларуску?”, у якой прынялі ўдзел студэнты 1-га курса педыятрычнага факультэта. Каманды атрымалі заданні, дзе трэба было падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх прыказак, раскрыць значэнне беларускіх фразеалагізмаў, а таксама скласці прыказкі з рассыпаных слоў.

23 лютага было праведзена мерапрыемства, удзельнікамі якога сталі айчынныя і замежныя студэнты – запісаны відэадыялог на тэму “Мова як сродак пазнання душы народа”. На працягу тыдня ролік дэманстраваўся ў фае галоўнага корпуса ўніверсітэта.

24 лютага прайшла Вялікая дыктоўка па беларускай мове. У ёй прынялі ўдзел студэнты Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта. Удзельнікі прадэманстравалі сваё веданне нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Лепшымі сталі Кацярына Азарка (8102), Арына Сімакова (8102), Ксенія Збраневіч (8102) і Уладзіслаў Павіловіч (8102).

25 лютага адбыўся Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар для выкладчыкаў беларускай мовы па тэме “Пытанні выкладання беларускай мовы ў негуманітарных ВНУ”. На семiнары былi закрануты праблемы метадычнага характару ў выкладаннi беларускай мовы ў вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь. З дакладамі выступілі: загадчык кафедры беларускай i рускай моў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Таццяна Мельнiкава, старшыя выкладчыкi Наталля Ратынская i Алеся Носiк, кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт кафедры рускай мовы i культуры маўлення Ваеннай акадэмii Рэспублiкi Беларусь Iрына Капцюг і іншыя. Па вынiках семiнара былi зроблены наступныя высновы: выкладчык павінен садзейнічаць фарміраванню моўнай і прававой кампетэнцыі студэнтаў пры агранізацыі навучальнага працэсу; з улікам сітуацыі бiлiнгвiзму дзейнасць па пашырэнні беларускай мовы ў прафесійнай сферы, павышэнні яе ролі як сродку захавання і падтрымання нацыянальнай адметнасці павінна весціся мэтанакіравана і пры падтрымцы дзяржавы.

26 лютага прайшла сустрэча з доктарам фiлалагiчных навук, парфесарам кафедры мовазнаўства i лiнгвадыдактыкi Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя Максiма Танка Наталляй Чайкай на тэму “З роднай мовай па жыццi”, кандыдатам фiлалагiчных навук, выкладчыкам Iнстытута Канфуцыя Шоу Цзяжуй i аспiранткай кафедры мовазнаўства i лiнгвадыдактыкi Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта iмя Максiма Танка Фан Юань.

У сустрэчы таксама ўзяў удзел доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аляксандр Арцішэўскі са словам пра родную мову ў яго жыцці і прафесію медыка. Яго выступленне не магло не закрануць сэрца кожнага прысутнага. З яго слоў адчувалася, наколькі моцна любіць, шануе і аберагае ён сваю родную мову, клапоціцца, каб яна была жывой для кожнага ў паўсядзённым жыцці і сваім асабістым прыкладам дэманструе гэта ў тым ліку і пры выкананні службовых абавязкаў.

Завяршэннем Тыдня беларускай мовы і культуры стала ўрачыстае закрыццё, на якім прарэктар па навуковай працы Васіль Філанюк не толькі павіншаваў прысутных са знакавай падзеяй – Днём роднай мовы, а і ўручыў узнагароды пераможцам конкурсаў. Імі сталі: Вераніка Вараўка (8106), Паліна Санюк (2101), Яніна Ракава (8104), Ксенія Іванова (2110), Дар’я Кірычэнка (2110), Яна Трухановіч (2110), Вераніка Матуш (2111), Ганна Горлава (2111), Варвара Гірынская (2105).

Выказваем таксама вялікую падзяку ўсім, хто далучыўся на мерапрыемстваў, асабліва ўдзельнікам Вялікай дыктоўкі
(68 чалавек).

 
 

Добрыя традыцыі павінны мець працяг, таму да сустрэчы ў наступным годзе!

Алеся Носік, Наталля Ратынская, старшыя выкладчыкі кафедры беларускай і рускай моў БДМУ


 Поделитесь

 
 
© 1921—2021 Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет».
При перепечатке текстовой информации и фотографий гиперссылка на сайт обязательна. Все права на графические и текстовые материалы принадлежат их авторам.
 
Контактная информация

220116, г. Минск, пр. Дзержинского, 83
Тел: +375 17 277-12-01. Факс: +375 17 277-12-02
Эл. почта: bsmu@bsmu.by

Электронные обращения граждан