БГМУ – ведущий белорусский медицинский университет

В стенах университета за столетнее существование подготовлено более 50 тысяч высококвалифицированных специалистов.

БГМУ – уникальный сплав науки и практики

Ежегодно высококвалифицированным преподавательским составом разрабатываются и внедряются уникальные методики лечения, а также выполняется существенное количество сложных операций, консультаций, различных манипуляций.

БГМУ – территория уникальных возможностей

В университете обучается более 2 тысяч иностранных студентов из 52 стран. Выпускники работают врачами в 108 странах мира.

БГМУ – научный лидер

На протяжении многих лет университет является организацией-лидером по результатам научной деятельности.
 

10 сентября 2020 г.

Беларуская мова ў нашым жыцці. Дзень беларускага пісьменства на кафедры беларускай і рускай моў

Беларуская мова ў нашым жыцці.

Кожны новы навучальны год у нашай краіне сімвалічна пачынаецца з цудоўнага свята – Дня беларускага пісьменства. Па традыцыі ён адзначаецца ў першую нядзелю верасня і праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, літаратуры, навукі і кнігадрукавання. Сёлета афіцыйным месцам святкавання быў абраны горад Бялынічы.

Дзень беларускага пісьменства – гэта нацыянальнае свята, якое заклікана прадэманстраваць развіццё беларускага друкаванага слова ў непарыўнай сувязі з гістарычным мінулым нашага народа.

Для ўсіх усходніх славян першадрукаром стаў наш славуты зямляк Францыск Скарына, які ў 1517 годзе распачаў кнігадрукаванне кірылічнымі літарамі на тагачаснай беларускай мове і ўзняў яе на новы ўзровень. Зараз немагчыма нават уявіць сваё жыццё без кнігі. Змалку мы чытаем казкі, а затым і самі ствараем навуковыя працы або творы мастацкай літаратуры.

Асабліва важным у цяперашні час бачыцца захаванне беларускага пісьмовага слова, паколькі, як усім нам вядома, толькі на пісьме выпрацоўваюцца, “шліфуюцца” і ўдасканальваюцца нормы літаратурнай мовы, што спрыяе захаванню яе дзяржаўнага статусу і поўнафункцыянальнасці.

Кафедра беларускай і рускай моў з нагоды свята дала магчымасць нашым таленавітым будучым медыкам выказаць свае адносіны да роднай мовы на паперы і правяла конкурс эсэ на тэму “Беларуская мова ў маім жыцці”, у якім прынялі ўдзел студэнты 1-га курса лячэбнага факультэта. Колькі ж шчырых і цёплых слоў у адрас роднай мовы было выказана! Лепшыя работы абавязкова будуць адзначаны граматамі і дыпломамі.

Дзякуй нашым студэнтам за тое, што яны сапраўды ўлюбёныя ў свой край, у сваю мову і культуру. Яны ў чарговы раз пацвердзілі, што наша мова ніколі не будзе забыта, а будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне, умацоўвацца, квітнець, натхняць і праслаўляць нашу зямлю на ўвесь свет.

Алеся Анатольеўна Носік, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў, фота з адкрытых крыніц


 Поделитесь

 
 
© 1921—2021 Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет».
При перепечатке текстовой информации и фотографий гиперссылка на сайт обязательна. Все права на графические и текстовые материалы принадлежат их авторам.
 
Контактная информация

220116, г. Минск, пр. Дзержинского, 83
Тел: +375 17 252-12-01. Факс: +375 17 348-12-02
Эл. почта: bsmu@bsmu.by

Электронные обращения граждан