27 ноября 2019 г.

Конкурс-выстава генеалагічных дрэваў “МОЙ РАДАВОД”

Конкурс-выстава генеалагічных дрэваў

“Хто забыў сваіх продкаў ‒
сябе губляе…”
У. Караткевіч

З 19 лістапада 2019 года ў фае бібліятэкі на другім паверсе галоўнага корпуса БДМУ праходзіць штогадовы конкурс-выстава генеалагічных дрэваў студэнтаў “Мой радавод”. Традыцыйна арганізатарам гэтага мерапрыемства з’яўляецца кафедра філасофіі і паліталогіі, куратарам выставы – старшы выкладчык кафедры Лубінскі Іван Іванавіч.

Выстава прымеркавана да Года малой радзімы. Галоўнай мэтай гэтай акцыі з’яўляецца актывізацыя цікавасці студэнтаў да вывучэння гісторыі сваёй сям’і. Выстава павінна спрыяць развіццю павагі да сваіх каранёў, захаванню сямейных каштоўнасцяў, развіваць у студэнтаў і наведвальнікаў выставы патрыятызм і любоў да сваёй роднай зямлі.

У верасні-лістападзе 2019 г. студэнты прыносілі генеалагічныя дрэвы сваёй сям'і (маляванае, драўлянае, друкаванае і г.д.) на кафедру філасофіі і паліталогіі. Сярод шматлікіх прац выкладчыкі кафедры выбралі 30 найлепшых. Арганізатары выставы пастараліся прадставіць найбольш цікавыя, нестандартна і якасна аформленыя радаводы студэнтаў нашага ўніверсітэта.

3-га снежня з 9.30 па 13.30 будзе адбывацца ананімнае галасаванне за найлепшую работу наведвальнікаў выставы. У гэты час гледачы маюць магчымасць пазнаёміцца з аўтарамі, задаць пытанні студэнтам і выкладчыкам кафедры філасофіі і паліталогіі пра методыку генеалагічнага даследавання і аддаць свой ананімны голас на карысць аднаго з удзельнікаў!

Запрашаем наведаць нашу выставу!

старшы выкладчык кафедры філасофіі і паліталогіі Лубінскі І.І.

намеснік загадчыка кафедры філасофіі і паліталогіі па вучэбна-метадычнай і выхаваўчай рабоце дацэнт Альховік М.К.


 

 Поделитесь

 
Знакомство с
13 декабря
Знакомство с
профессией
 
Международная межвузовская онлайн-олимпиада
12 декабря
Международная межвузовская онлайн-олимпиада
по русскому языку как иностранному «А.П. Чехов – писатель и врач»
 
Финальные соревнования по борьбе вольной
11 декабря
Финальные соревнования по борьбе вольной
в программе Республиканской универсиады-2019
 
Волонтеры БГМУ
11 декабря
Волонтеры БГМУ
на 5-м Минском Волонтерском форуме
 
Акция
6 декабря
Акция
«Здоровые улыбки»
 
Олимпиада
6 декабря
Олимпиада
по первой помощи
 
Республиканская научно-практическая конференция с международным участием
6 декабря
Республиканская научно-практическая конференция с международным участием
«Современные технологии в акушерстве и гинекологии»
 

 
 
© 1921—2019 Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет».
При перепечатке текстовой информации и фотографий гиперссылка на сайт обязательна. Все права на графические и текстовые материалы принадлежат их авторам.
 
Контактная информация

220116, г. Минск, пр. Дзержинского, 83
Тел: +375 17 277-12-01. Факс: +375 17 277-12-02
Эл. почта: bsmu@bsmu.by